Ніжэй публікуем расклад Святога Пасхальнага Трыдуума і святаў Змёртвыхпаўстання Пана ў беларускіх супольнасцях Польшчы.
Варшава – касцёл св. Аляксандра (pl. Trzech Krzyży)
Вялікі Чацвер (17.04) – Святая Імша Вячэры Пана а 18:00 у верхнім касцёле разам з польскай парафіяй.
Вялікая Пятніца (18.04) – Літургія Мукі Пана а 18.00 (распачнецца Крыжовай дарогай) у дольным касцёле.
Вялікая Субота (19.04) – асвячэнне страваў а 12:00 на пл. Трох Крыжоў, ад 8:00 да 17:00 на Брудне. Пасхальная Вігілія а 21:00 у верхнім касцёле на пл. Трох Крыжоў.
Нядзеля (20.04) – урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. А 10:30 – Імша на Брудне, а 11:30 – Імша на пл. Трох Крыжоў.
Панядзелак у актаве Вялікадня (21.04) – А 10:30 – Імша на Брудне, 11:30 – Імша на пл. Трох Крыжоў.
Гданьск – касцёл св. Юзафа (Elzbietanska 9/10)
Вялікі Чацвер (17.04) – Святая Імша Вячэры Пана а 18:00 разам з польскай парафіяй.
Вялікая Пятніца (18.04) – Літургія Мукі Пана а 18.00 разам з польскай парафіяй.
Вялікая Субота (19.04) – Пасхальная Вігілія а 18:00 разам з польскай парафіяй
Кракаў – касцёл св. Стэфана (Sienkiewicza 19)
Вялікі Чацвер (17.04) – Святая Імша Вячэры Пана а 18:00 разам з польскай парафіяй.
Вялікая Пятніца (18.04) – Літургія Мукі Пана а 18.00 разам з польскай парафіяй.
Вялікая Субота (19.04) – асвячэнне страваў ад 9:00 да 16:00 (кожныя 15 хвілін). Пасхальная Вігілія а 19:00 разам з польскай парафіяй.
Нядзеля (20.04) – урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана – Св. Імша а 15:30.
Панядзелак у актаве Вялікадня (21.04) – Св. Імша а 15:30.
Лодзь – касцёл св. Юзафа (Ogrodowa 22)
Вялікі Чацвер (17.04) – Святая Імша Вячэры Пана а 19:00 (па-польску).
Вялікая Пятніца (18.04) – Літургія Мукі Пана а 19:00 (па-польску).
Вялікая Субота (19.04) – асвячэнне страваў ад 10:00 да 17:00 (кожную гадзіну). Пасхальная Вігілія а 21:00 (польска-беларуская).
Нядзеля (20.04) – урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана – Св. Імша а 13:15 і супольнае святкаванне.
Познань – касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (Szewska 18)
Вялікі Чацвер (17.04) – Святая Імша Вячэры Пана а 18:00 разам з польскай парафіяй.
Вялікая Пятніца (18.04) – Літургія Мукі Пана а 18.00 разам з польскай парафіяй.
Вялікая Субота (19.04) – асвячэнне страваў 11:00-15:00 (кожныя поўгадзіны). Пасхальная Вігілія а 20:30 разам з польскай парафіяй.
Нядзеля (20.04) – урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана – Св. Імша а 11:00 і супольнае святкаванне.
Беласток – касцёл Маці Божай з Гуадэлупэ (Wrocławska 8)
Нядзеля (20.04) – урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана – св. Імша а 13:00.