87
У чацвер 30 мая беларусы Лодзі прынялі ўдзел у працэсіі Божага Цела пры парафіі святога Юзафа разам са сваім душпастырам кс. Дзмітрыем Прыступай.
Пасля ранішняй Святой Імшы вернікі вырушылі ў Эўхарыстычнай працэсіі да касцёла св. Юрыя. Адметнасць сёлетняй працэсіі была ў тым, што ў працэсіі беларусы неслі ўпрыгожаны беларускім рушніком абраз Маці Божай Будслаўскай.
Фота: Аляксандра Спірыдонава