Ужо хутка 25 сакавіка – Дзень Волі – гадавіна абвяшяэння незалежнасці першай нацыянальнай дзяржавы – БНР.
У гэты дзень хочам запрасіць усіх вас да сумеснай малітвы за нашу краіну!
Святая Імша адбудзецца а 11.30 ў дольным касцёле св. Аляксандра (капліца сходкамі ўніз).
Адрас: pl. Trzech Krzyży, Warszawa.
А 12.30 таксама будзе паказ спектакля “На вальніцы” паводле рамана У. Някляева “Гэй Бэн Гіном”. Спектакль быў падрыхтаваны Дзіцячым тэатрам “Купалінка” пад кіраўніцтвам рэжысёркі Наталлі Локіць.
Для тых, хто не можа прыйці ці застацца на спектакль у суботу, будзе паўтор пастановы 26.03 а 12:30 (пасля Імшы).