logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Пілігрымы з Мінска наведалі Кракаў

by -

6-7 снежня пад кіраўніцтвам кс. Юрыя Санько і кс. Кірыла Бардонава Кракаў наведалі пілігрымы з парафіі Найсвяцейшай Троіцы (святога Роха) у Мінску.

У праграме былі св. Імша ў парафіі св. Стэфана ў Кракаве, набажэнства ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках і экскурсія па Кракаве, каб пазнаёміцца з культурай каралеўскага горада.

Усяго ўдзельнікаў выезду было больш за 100 асобаў. Да сумеснай малітвы далучыліся таксама беларусы, якія разам з кс. Юрыем Рашатко кожную нядзелю збіраюцца на Літургію на роднай мове. Пілігрымы выказваюць падзяку парафіі, а асабліва ксяндзу пробашчу Лешку Гарстку за гасціннасць і магчымасць цэлебрацыі Эўхарыстыі ў парафіі св. Стэфана.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы