logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Спевы, сведчанне, размовы: Paŭlinka ў Варшаве

by -

6 красавіка ў Варшаве адбыўся выступ хрысціянскай выканаўцы Paŭlinki (Паўліны Гардзіенка). Сустрэча адбылася ў межах туру “Супакой. Спевы, сведчанне, размовы”.

Ад лютага Паўлінка наведала Брэст, Мінск, Гродна, Віцебск і Гданьск.  Варшава стала апошнім пунктам. Пасля ранішняй Святой Імшы Паўліна заспявала спевы свайго аўтарства і распавяла пра стварэнне кожнай. Удзельнікам сустрэчы было вельмі цікава паслухаць, што зматывавала яе напісаць менавіта гэтую песню, пра што яна, як аўтар, хацела ў ёй сказаць.

Гэта быў не проста канцэрт – гэта сведчанне веры, дзяленне сваім досведам праз музыку і праз прыклады прысутнасці Бога ў жыцці аўтаркі. “З любоўю пра любоў” – такімі словамі апісваюць удзельнікі гэты выступ.

Фота: Анастасія Ліцкевіч

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы