logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Моладзевая пілігрымка ў Кальварыю Зэбжыдоўскую

by -

11 сакавіка моладзь душпастырства зладзіла пілігрымку ў Кальварыю Зэбжыдоўскую.

Адной з велікапосных моладзевых традыцый у душпастырстве з’яўляецца дзень засяроджання. У мінулыя гады ён праходзіў у парафіі св.Фаўстыны, дзе нясе паслугу кс.Яўген, і ў нашай капліцы. У гэтым годзе кс. Яўген прапанаваў выезд у Кальварыю Зэбжыдоўскую, дзе знаходзіцца вядомы пасыйна-марыйны санктуарый і кляштар айцоў-бернардынаў.

У праграме дня была Святая Імша, ружанец і экскурсія па комплексе. Месца знакаміта Крыжовай дарогай, даўжынёй 5 км, маючай на сваёй тэрыторыі 42 капліцы і ўпісанай у спіс ЮНЭСКА. На жаль, надвор’е не дазволіла правесці набажэнства на вуліцы, таму моладзь малілася крыжовы шлях ужо ў дарозе.

Па дарозе ў Варшаву быў заезд у Тынец, дзе наведалі найстарэйшае з усіх кляштараў у Польшчы абацтва бэнедыктынцаў і прысутнічала на прыгожай літургіі Нешпараў.

Падчас пілігрымкі моладзь малілася ў інтэнцыі Беларусі і беларускіх душпастырств у Польшчы, абмеркавала развіццё моладзевага душпастырства, сумесныя сустрэчы і будучыя выезды.

Прыгадваем: моладзевыя сустрэчы адбываюцца па панядзелках пасля імшы а 18. Запрашаем далучыцца!

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы