Ужо праз тыдзень будзем святкаваць самае галоўнае і цэнтральнае свята- Уваскрасенне Нашага Пана!
Святыя Імшы пачалі адбывацца ў кастрычніку 2022 года і адразу набылі сталы характар. Цэлебруе іх беларускі святар кс. Дзмітры Прыступа. На вялікія ўрачыстасці супольнасць моліцца разам з польскай парафіяй, што стала вельмі добрай традыцыяй. Доўгі час суполка функцыянавала пры касцёле св.Юзафа, з верасня 2026 году супольнасць дзейнічае пры касцёле Маці Божай Збаўцы.
Пасля Імшы заўсёды адбываюцца тэматычныя спатканні за кавай, перыядычна ладзяцца канцэрты, супольная прыборка прыкасцёльнай тэрыторыі, а летам – Будслаўскі фэст!
Дарагія Беларусы! Запрашаем усіх на св. Імшу а 19:00 у касцёл Св. Юзафа з нагоды беларускага нацыянальнага свята – Дня Волі!
У першую нядзелю Вялікага Посту парафію святога Юзафа ў Лодзі наведаў а. Леанард Адушкевіч OSPPE.
Увага! Ад лютага Святыя Імшы вяртаюцца на 14:00. Пасля, як заўсёды, сустрэча.
Працягваем наш цыкл сустрэч.
У Новым Годзе змяняем час Святой Імшы на 13:00 і выходзім на новы фармат нашых спатканняў, якія будуць мець адпаведны цыкл.