17 жніўня а 12:45 у Варшаве адбудзецца камеральны акустычны выступ беларускага барда Таццяны Казановіч.
У праграме аўтарскія песні, напоўненыя любоўю, прысутнасцю Бога, а таксама перажываннямі самоты і пошукаў дарогі да сябе.
• Дата: 17.08.2025
• Час: 12:45
• Месца: Ul. Książęca 21 przy Placu Trzech Krzyży, Warszawa
Таццяна Казановіч паэтка, бардэсса, рэжысерка тэатра. Скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Публікавала свае вершы ў часопісе мастацкай літаратуры Верасень, выступала на шматлікіх музычных фестывалях, у тым Бардаўскай восені.
25 сакавіка 2014 п’есу Таццяны пра Плошчу 2010 года чыталі ў розных краінах свету. Таццяна выкладала акторскае майстэрства ў Тэатральнай школе ў Мінску. Цяпер жыве і працуе ў Брно, Чэхіі.