У мінулую нядзелю ў Беластоку супольнасць малілася ў інтэнцыі свайго душпастыра ксяндза Гжэгажа Балесты, які 7 лютага адзначыў дзень народзінаў.
На Святой Імшы ў касцёле Маці Божай з Гвадэлупэ сабралося незвычайна шмат людзей: кожны хацеў асабіста павіншаваць ксяндза Гжэгажа і памаліцца ў яго інтэнцыі. Ужо 2,5 гады святар рупліва служыць беларусам у Эўхарыстыі і сакрамэнтах.
Пасля Літургіі ў парафіяльнай кавярні людна і смачна адсвятквалі народзіны ксяндза Гжэгажа.



