Фотафакт: адбыўся Спеўны Ўікенд

 18-19 верасня ў Варшаве прайшоў чарговы Спеўны Ўікенд. Сёлета ўдзельнікі засяродзіліся на праслаўленні.

Цягам двух дзён удзельнікі пад кіраўніцтвам Андрэя Лугіна, Крысціны Бурак і Сабіны Дзякун вучылі новыя і вядомыя спевы, вучылі спевы на галасы, паслухалі лекцыю ад кс. Яўгена Вінтова, удзельнічалі ў майстар-класе Сяржука Доўгушава.

Песня, малітва, сяброўства і цеплыня — усё гэта адчувалася кожнай хвілінай.

Як падзяліліся ўражаннямі ўдзельнікі: “Увесь Спеўны ўікенд прайшоў у нейкай асаблівай атмасферы. Было ўсё: і шчырая малітва, і душэўныя спевы, і цёплыя зносіны, і смачная ежа. Але найперш — людзі. Асабліва крануў падыход арганізатараў: з клопатам, з любоўю, з адкрытасцю.”

Фота: Наста Ліцкевіч

Таксама паглядзіце