Будслаўскі фэст прайшоў у Лодзі

6 ліпеня беларусы Лодзі зладзілі фэст з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. Ушанаваць апякунку Беларусі прыехалі беларусы з іншых гарадоў.

У касцёле св.Юзэфа адбылася ўрачыстая Святая Імша, а пасля ўсіх запрасілі на супольнае святкаванне. У праграме быў пікнік, грыль, спевы, шмат размоваў, тэатр ценяў “Аб’яўленне Маці Божай у Будславе” і конкурс на найлепшую беларускую страву.

На свята прыехалі пілігрымы з Варшавы, Кракава і Познані.

Таксама паглядзіце