Ад 7 верасня пачатак Святых Імшаў па-беларуску ў Беластоку пераносяць на 14:00.

Доўгі час трывалі пошукі святыні, гатовай адчыніць дзверы беларусам, і святара, які б мог цэлебраваць Святыя Імшы. І нарэшце ў лістападзе 2022 года арцыбіскуп Юзаф Гуздэк даў дазвол і прызначыў ксяндза Гжэгажа Балесту, які 7 год быў пробашчам парафіі ў Лебедзева, адказным за беларусаў.
Святыя Імшы ёсць толькі па нядзелях у парафіі Маці Божай з Гвадэлупэ. Адбываюцца рэкалекцыі і дні засяроджання, дадаткова супольнасць збіраецца на супольную гарбату пасля Літургіі.


26 ліпеня – 2 жніўня прайшла пешая пілігрымка беларусаў замежжа. У чацвёрты раз беларусы пераадолелі 210 кілометраў за 7 дзён.
У першыя выходныя ліпеня супольнасць у Беластоку разам са сваім душпастырам кс. Гжэгажам Балестам сабраліся на супольны грыль.
Час пілігрымкі Варшава-Кодэнь-Кастамлоты набліжаецца. Ужо трывае запіс, паводле каторага арганізатары будуць разлічваць колькасць удзельнікаў і планаваць ўсё неабходнае для іх добрабыту ў дарозе. Калі
Пачынаем запіс на чацвёртую пілігрымку беларусаў замежжа Варшава-Кодэнь-Кастамлоты! Даты: 26.07 – 02.08.2025. Ідзем 7 дзён, 210 км.Тэма: “Беларусь адродзіцца вераю”
Ніжэй публікуем расклад Святога Пасхальнага Трыдуума і святаў Змёртвыхпаўстання Пана ў беларускіх супольнасцях Польшчы.