12 кастрычніка беларусы Уроцлава прынялі ўдзел ў 45-й пешай пілігрымцы да гробу святой Ядвігі ў Трэбніцы. Дэвіз пілігрымкі: Мы – Касцёл (Jesteśmy Kościołem).
На заканчэнне пілігрымкі адбылася ўрачыстая святая Імша, якую узначаліў арцыбіскуп Гданьскі Тадэвуш Войда SAC, старшыня Канферэнцыі Епіскапату Польшчы. Канцэлебравалі яму біскупы Уроцлаўскай архідыяцэзіі і вялікая колькасць святароў. Агульная колькасць пілігрымаў – каля 9000 чалавек з розных куткоў Дольнага Слёнска.
Пілігрымы з Уроцлава адолелі шлях у амаль 30 кіламетраў, несучы свае інтэнцыі да гробу святой Ядвігі. Санктуарый святой Ядвігі Слёнскай у Трэбніцы – гэта асаблівае месца шанавання апякункі Уроцлаўскай архідыяцэзіі і ўсяго Слёнска.
Ядвіга нарадзілася каля 1174 года ў Баварыі (Германія), выхоўвалася ў кляштары бэнэдыктынак і ва ўзросце 12 гадоў выйшла замуж за Генрыха І, караля Сілезіі. Разам з ім яна пашырала хрысціянства на іх землях, фундавала ў шпіталі і кляштары. Яна мужна перанесла смерць сваіх семярых дзяцей, а пасля смерці мужа апошнія гады свайго жыцця правяла ў кляштары цыстэрцыянак, які сама заснавала.