17 кастрычніка беларусы Любліна сабраліся на супольную Св. Імшу. Цэлебраваў Эўхарыстыю а. Яўген Мельнік МІС.
Святая Імша прайшла нечакана па сярэдзіне тыдня, таму што ксёндз Яўген прыехаў у Люблін толькі на два дні. Але нягледзячы на тое, што было мала часу на падрыхтоўку, у каліцы Дома Фундацыі Яна Паўла ІІ сабралося больш за 10 чалавек. Дзякуючы дзяўчатам, якія падабралі добрыя спевы, Літургія прайшла прыемна і па-роднаму.
Пасля Імшы ўсе сабраліся на гарбату і паразмаўлялі, абмяркоўваючы пытанні, звязанныя з моладдзю і Богам.
Святыя Імшы ў Любліне часова не цэлебруюцца. Ад красавіка там няма святара, які б мог маліцца па-беларуску. Часамі ў Люблін прыяжджаюць святары з Беларусі, тады супольнасць стараецца арганізаваць Эўхарыстыю. Заахвочваем сачыць за навінамі на нашым сайце і ў тэлеграм-чаце супольнасці.
