3 лістапада з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых плануем Баль беларускіх святых. Да ўдзелу запрашаем як дзяцей, так і дарослых.
Будуць конкурс малюнкаў, конкурс касцюмаў, беларускія танцы і гульні, пачастунак. Запрашаем пасля Святой Імшы а 11:30 у парафіяльны дом пры касцёле св. Аляксандра. Для ўдзелу просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы.
Умовы ўдзелу ў конкурсе малюнкаў “Мой любімы Святы”
Маляваць можна любымі матэрыяламі.
Памер малюнка: А4, А3.
Прыносьце свае творчыя працы ксяндзу Вячаславу і ксяндзу Яўгену да 29 кастрычніка.
Малюнкі будуць ацэньвацца ва ўзроставых катэгорыях: 4-7 год, 8-11 год, 12-16 год. Удзельнікі атрымаюць прызы.
