Адбылася пілігрымка ў Чэнстахову

by -

У суботу 15 ліпеня беларуская каталіцкая супольнасць Кракава (Польшча) здзейсніла пілігрымку ў Чэнстахову.

Група беларусаў разам са сваім душпастырам ксяндзом Юрыем Рашатко наведалі галоўны Марыйны санктуарый Польшчы, што знаходзіцца ў Яснагорскім кляштары паўлінаў у горадзе Чэнстахова. Пілігрымкі сталі ўжо добрай традыцыяй для супольнасці, у іх прымаюць удзел і дарослыя, і дзеці. З кожным разам колькасць удзельнікаў павялічваецца.

Пілігрымы маліліся на Святой Імшы ў капліцы каля цудадзейнага абраза Маці Божай, а душпастыр супольнасці ўдзельнічаў у цэлебрацыі Святой Імшы, падчас якой былі ўзгаданы і пілігрымы з Беларусі.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы