20-27 ліпеня адбылася трэцяя пілігрымка беларусаў замежжа. Пешая група традыцыйна прайшла 210 км за 7 дзён. Сёлета ў паломніцтве прынялі ўдзел каля 30 асобаў. Па дарозе пілігрымаў прымалі мясцовыя парафіі.
Ужо другі год запар пілігрымка беларусаў замежжа ідзе пад дэвізам “З Богам да Беларусі”. “Кожны з нас разумее, што вырашэнне шмат якіх праблемаў у нашай краіне патрабуе даверу Богу. Ідучы з Варшавы да санктуарыяў на мяжы Беларусі і Польшчы, мы ў нейкім сэнсе ідзем з Богам да Беларусі. Мы молімся за нашу Айчыну і ўмацаванне хрысціянскіх ідэалаў у нашым народзе,” – падкрэсліваюць арганізатары.









