Адбылася IV пілігрымка беларусаў замежжа

26 ліпеня – 2 жніўня прайшла пешая пілігрымка беларусаў замежжа. У чацвёрты раз беларусы пераадолелі 210 кілометраў за 7 дзён.

Праз спёку, дождж і вецер, праз мазалі, боль і стомленасць, крок за крокам, з малітвай у сэрцы пілігрымы дайшлі да Кастамлотаў. У гэтым годзе ўдзельнікам прапаноўвалася разважаць над словамі Рыгора Барадуліна “Беларусь адродзіцца вераю”. З гэтай нагоды Марыюш Каліцінскі падрыхтаваў цыкл лекцый, дзе знаёміў пілігрымам з творчасцю выдатнага паэта.

У Кастамлотах адбылася Літургія ва ўсходнім абрадзе. Яе цэлебраваў грэка-каталіцкі святар Сяргей Ганчароў CSsR. Перад Імшой ён пазнаёміў пілігрымаў з традыцыяй і растлумачыў значэнне літургіі.

 

Таксама паглядзіце