Малітва за беларуса, загінулага ў баях пад Угледарам, пройдзе ў суботу 11-га лютага а 13:00 у касцёле св.Аляксандра (пл.Трох Крыжоў, Варшава).
Запрашаем усіх, негледзячы на веравызнанне, далучыцца да пахавальнай малітвы за годнага беларуса, які аддаў сваё жыццё за бліжняга.
Эдуард, актывіст “Маладога Фронта”, затрыманы пасля выбараў 2010 года, 4 гады правёў за кратамі, прызнаны палітвязнем. З 2015 года абараняў Украіну.
Загінуў 26 студзеня ва ўзросце 34 гадоў ад смяротнага ранення, якое атрымаў, прыкрываючы сабой камандзіра.
“Эдуард – шчыры вернік, каталік і мужны чалавек сам па сабе. Адзін з тых людзей, хто з’яўляецца прыкладам для новага пакалення беларусаў”, – так пісаў пра яго старшыня БХД Павал Севярынец.
Таксама вядома, што ён, будучы за кратамі, запрашаў да сябе каталіцкага святара, каб выказаць свае грахі і паяднацца з Хрыстом.