АБ’ЯВЫ
1) 31 снежня 2023 г. — Святая Імша як звычайна а 15:30. 15:00–15:25 — магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі.
2) 1 снежня (панядзелак) — Урачыстасць Багародзіцы Марыі. Гэтая ўрачыстасць з’яўляецца адной з абавязковай для ўдзелу ўсіх вернікаў. З гэтай нагоды 1 снежня 2024 года а 15:30 адбудзецца нашая беларускамоўная Святая Імша (ад 15:00 да 15:25 — магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі).
3) 6 студзеня (субота) — літургічная (не абавязковая для ўдзелу ўсіх вернікаў) Урачыстасць Аб’яўленне Пана (“Трох Каралёў”). Святая Імша на польскай мове адбудзецца а 14:00.
4) 7 студзеня 2024 г. НЕ БУДЗЕ нашай беларускамоўнай Святой Імшы а 15:30 (але будзе на польскай мове а 14:00, на якую запрашаем!), бо пасля польскамоўнай Імшы (якая распачнецца а 14:00) у касцёле будуць спявацца калядныя спевы. З гэтай нагоды ксёндз пробашч прасіў, каб мы падрыхтавалі свае беларускамоўныя калядныя спевы і заспявалі іх разам з палякамі пасля Святой Імшы.
5) Хто жадае, можна ў індывідуальным парадку дамаўляцца з ксяндзом Юрыям на душпастырскае наведванне дома (так званую Каляду) з мэтай благаслаўлення памяшкання. Пасля Імшы ў нядзелю або 1 студзеня можна дамовіцца на канкрэтны дзень і час.
6) Катэхезы для тых, хто жадаюць падрыхтавацца і прыступіць да сакрамэнту хросту, камуніі і іншых, будуць адбывацца ў класе парафіяльнага дому па суботах а 15:30. Першае статканне — 06.01.2024 г.