Марыя — прыклад пакоры, любові і дабрыні для кожнага з нас. А травень – асаблівы месяц, калі мы можам выразаіць сваю падзяку і любоў да Яе.
Каб годна перажыць гэты месяц разам з Марыяй і атрымаць усе неабходныя ласкі праз Яе заступніцтва, варта накіраваць позірк свайго духоўнага жыцця ў гэты час на Яе.
🌸 Разважаць над асноўнымі таямніцамі жыцця Марыі
🌸 Знаёміцца (успамінаць) пра аб’яўленні Маці Божай у розных частках свету
🌸 Разважаць над догматамі аб Багародзіцы
🌸 Ушаноўваць і ўзгадваць Марыю як Маці ўсіх людзей
🌸 Наследаваць цноты Найсвяцейшай Панны Марыі
🌸 Чытаць малітвы, спецыяльна прысвечаныя Марыі
І заставацца на набажэнства пасля кожнай Святой Імшы ў нашым душпастырстве!