3. Пілігрымка Іншаземцаў у Чэнстахове

27 верасня прадстаўнікі душпастырстваў беларусаў у Польшчы прынялі ўдзел у 3. Пілігрымцы Іншаземцаў у Чэнстахове.

На сустрэчы прысутнічалі біскуп Кшыштаф Задарка, Старшыня Рады Канферэнцыі Епіскапату Польшчы па справах мігрантаў і ўцекачоў, кс. Януш Майда, дырэктар Карытас, кс. Лешэк Крыжа, нацыянальны каардынатар душпастырства беларусаў, і іншыя святары, якія апякуюцца мігрантамі ў Польшчы. Іншаземцы, што прыехалі ў санктуарый, падрыхтавалі кароткі выступ — заспявалі вядомыя польскія песні.

Пасля сустрэчы ў капліцы Маці Божай Чэнстахоўскай перад цудадзейным абразом адбылася Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Задарка. Ён падкрэсліў, што ў Касцёле няма падзелу на мігрантаў і мясцовых, бо ўсе мы – адна вялікая Божая сям’я. Таксама ён заклікаў, каб людзі праз прызму Евангелля ставіліся да мігрантаў. Падчас Імшы гучала малітва вернікаў на польскай, украінскай і беларускай мовах.

Фота: Biuro Prasowe Jasnej Góry

Таксама паглядзіце