67
Уначы 24 снежня пасля вігілійнай вячэры адбылася ўрачыстая Святая Імша Нараджэння Пана (Пастэрка). Касцёл быў амаль што поўны. Шмат людзей прыйшло падзяліць атмасферу радасці!
Падчас літургіі спяваў гурток “Гаёўкі”, а перад літургіей і пасля яе некалькі спеваў выканаў вядомы беларускі гурт “NAVIBAND”.
Усіх віншуем са святам і жадаем цудоўнага Новага Года!
Фота Ткачук Марта