logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Капуцын з Беларусі правёў рэкалекцыі

by -

У днях 16-18 снежня ў Варшаве капуцын з Беларусі а. Алег Шэнда правёў рэкалекцыі на тэму “Адказны, безадказны, гіперадказны. А як па-хрысціянску?”

Багатая праграма рэкалекцый уключала ў сябе штодзённыя Святыя Імшы, адарацыі з магчымасцю споведзі, ружанцовую малітву і канферэнцыі. Айцец Алег шукаў адказы на пытанні: Як распазнаць сферу сваёй адказнасці? Што такое адказнасць для хрысціяніна? Што рабіць з гіперадказнасцю і з абыякавасцю? 

Таксама капуцын звярнуўся да дзяцей падчас катэхэзы, дзе яны разам разважалі над цудам Божага Нараджэння.

Дадатковым пунктам сёлетніх рэкалекцый стаў дзень засяроджання, які таксама правёў айцец Шэнда. Удзельнікі разважалі над словам, слухалі канферэнцыю і маліліся падчас Імшы. На заканчэнне рэкалекцый удзельнікі памаліліся ў інтэнцыях  Святога Айца.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы