logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Аб’явы 28.11-04.12

by -

Cёння першая нядзеля Адвенту.

🕯️Рараты для дарослых ў панядзелак 28.11 а 18, пасля – катэхэза для моладзі з кс.Яўгенам
Рараты для дзетак ў чацвер 01.12 а 18, пасля – Біблійныя спатканні з кс.Вячаславам
Святы Мікалай завітае да нашай парафіі 4 снежня а 11:30
Нагадваем аб магчымасці споведзі перад Святой Імшой.

🕯️У наступную нядзелю 04 снежня ня будзе заняткаў для міністрантаў.

🕯️Пасля Святой Імшы можна будзе набыць беларускамоўныя каталіцкія каляндары. Звяртацца да Яўгена Дудкіна @Yauheni_Dudkin

🕯️Адвэнтавыя рэкалекцыі адбудуцца ў душпастырстве 16-18 снежня. Правядзе іх а. Алег Шэнда. Тэма: “Адказны, безадказны, гіперадказны. А як па-хрысціянску?”

16-га снежня, пятніца
17.00 адарацыя і магчымасць споведзі
17.30 ружанец
18.00 св. Імша з канферэнцыяй “Што такое адказнасць для хрысціяніна? Мая адказнасць за сябе.”
19.00 Канферэнцыя “Як распазнаць сферу сваёй адказнасці, выбудаваць правільныя прыярытэты?”

17-га снежня, субота
17.00 адарацыя і магчымасць споведзі
17.30 ружанец
18.00 св. Імша з канферэнцыяй “Адказнасць за бліжняга – сям’ю, крэўных, сяброў. Як пабудаваць хрысціянскі баланс паміж двума скрайнасцямі – раўнадушнасцю і празмернай апекай?”
19.00 Канферэнцыя “Я гіперадказны. Я абыякавы. Што мне з гэтым рабіць? Шукаем шляхі выйсця”

18-га снежня, нядзеля
споведзь ад 10.50 і на працягу ўсёй Імшы
10.50 катэхэза для дзяцей “Божае Нараджэнне – ці павінен быў Езус прыйсці на зямлю?”
11.30 св. Імша з казаннем для дзяцей “Слухацца бацькоў так цяжка – але што паробіш?”
Пасля Імшы малітва ў інтэнцыях папы Францішка для атрымання поўнага адпусту за ўдзел у рэкалекцыях
12.30 Канферэнцыя для бацькоў “Як паказаць дзецям веру, а не выхаваць рэлігійнасць?”
17.00 адарацыя і магчымасць споведзі
17.30 ружанец
18.00 св. Імша з канферэнцыяй “Хрысціянін у грамадстве – мая адказнасць за супольнасць, мікрараён і краіну”
Пасля Імшы малітва ў інтэнцыях папы Францішка для атрымання поўнага адпусту за ўдзел у рэкалекцыях

🕯️17-га снежня, у суботу, у супольнасці будзе дзень засяроджання, з а. Алегам Шэнда “Я стаміўся за ўсё і ўсіх перажываць … ”

Дзень засяроджання
09.00 супольная ютрань (парафіяльны дом)
09.15 кава (парафіяльны дом)
10.00 разважанне над Словам з дзяленнем
10.45 перапынак на каву
11.00 разважанне над Словам (працяг)
11.45 падрыхтоўка да св. Імшы
12.00 св. Імша з канферэнцыяй “Як распазнаць сферу сваёй адказнасці, выбудаваць правільныя прыярытэты?” (капліца)
12.45-13.45 адарацыя і магчымасць споведзі
14.00-14.45 абед
14.45 вяночак да Божай Міласэрнасці
15.00 канферэнцыя “Як пабудаваць хрысціянскі баланс паміж двума скрайнасцямі – раўнадушнасцю і празмернай апекай?”
15.45 дзяленне вынікамі дня засяроджання.
16.30 благаслаўленне ўдзельнікаў і малітва ў інтэнцыях папы Францішка для атрымання поўнага адпусту за ўдзел у рэкалекцыях

🕯️Падрыхтоўка да шлюбу – кожная нядзеля, магчыма анлайн. Звяртацца да Айца Вячаслава.

🕯️Прыгадваем аб тэатральным гуртку. Заняткі адбываюцца па нядзелях пасля Імшы а 11.30.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы