Сёння, 4 снежня – другая нядзеля Адвэнту.
🔸У чацвер – 8 снежня – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Святая Імша а гадзіне 11:30. Святой Імшы ўвечары і біблейнага спаткання не будзе.
🔸Рараты для дарослых ў панядзелак 05.12 а 18 гадзіне, пасля – катэхэза для моладзі з кс. Яўгенам
🔸Псіхолаг Дзіяна Брылюк правядзе для дзяцей сем спатканняў, накіраваных на дапамогу з адаптацыяй у новай краіне. Дзеці будуць вучыцца размаўляць аб цяжкасцях і радасцях, вучыцца разумець свае эмоцыі і кіраваць імі.
Плануецца дзве группы: для дзяцей 9-11 год і для падлеткаў 12-15 год.
Для удзелу трэба запісацца праз форму https://forms.gle/f1L6nA2u4rtRwuBN9
Сустрэчы будуць праходзіць па нядзелях а 14 гадзіне ў парафіяльным доме.
🔸У гэтую суботу, 10 снежня, а 13 гадзіне адбудзецца Святая Імша з нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Усходзе, якую ўзначаліць кардынал Казімір Ныч. На ёй таксама будуць запрошаныя польскія святары, якія ў розныя гады працавалі ў Беларусі. Пасля літургіі адбудзецца канцэрт. У праграме: выступ хора Concordia з Мінска, гурта Знак Стоп, народнага гурта і чытанне вершаў. Пасля – салодкі пачастунак.
Гэта гістарычная падзея для беларускай каталіцкай супольнасці, таму варта прыняць удзел у спатканні.
🔸Адвэнтавыя рэкалекцыі адбудуцца ў душпастырстве 16-18 снежня. Правядзе іх а. Алег Шэнда. Тэма “Адказны, безадказны, гіперадказны. А як па-хрысціянску?”
🔸17 снежня, у суботу, а. Алег Шэнда правядзе дзень засяроджання “Я стаміўся за ўсё і ўсіх перажываць … ”.
🔸Падрыхтоўка да шлюбу – кожная нядзеля, магчыма анлайн. Звяртацца да кс. Вячаслава.
🔸Прыгадваем аб тэатральным гуртку. Заняткі адбываюцца па нядзелях пасля Імшы а 11:30.
Дзякуем за ахвяраванні, якія складваеце ў нашую скарбонку на патрэбы душпастырства.
Жадаем добрага тыдня і плённага перажывання Адвэнту!