77
У суботу 19 лістапада адбылася моладзевая пілігрымка ў Чэнстахову.
Разам з кс.Яўгенам моладзь мела Імшу ў новай капліцы св. Яна Паўла ІІ, наведала ўвесь комплекс санктуарыя і правяла ружанцовую малітву перад цудадзейным абразом Маці Божай на роднай мове. Дзякуем дыякану Сяргею OSPPE за экскурсію па санктуарыю і за супольную малітву!
Запрашаем на моладзевыя сустрэчы па панядзелках пасля імшы а 18:00.