Малітва за беларуса, загінулага ў баях пад Угледарам, пройдзе ў суботу 11-га лютага а 13:00 у касцёле св.Аляксандра (пл.Трох Крыжоў, Варшава).
![](https://catholicby.pl/wp-content/uploads/2023/02/Аповед_пра_Нараджэнне_Хрыстова_пра_Анёла_светлага_Ірада_клятага-724x1024.png)
Запрашаем усіх, негледзячы на веравызнанне, далучыцца да пахавальнай малітвы за годнага беларуса, які аддаў сваё жыццё за бліжняга.
Эдуард, актывіст “Маладога Фронта”, затрыманы пасля выбараў 2010 года, 4 гады правёў за кратамі, прызнаны палітвязнем. З 2015 года абараняў Украіну.
Загінуў 26 студзеня ва ўзросце 34 гадоў ад смяротнага ранення, якое атрымаў, прыкрываючы сабой камандзіра.
“Эдуард – шчыры вернік, каталік і мужны чалавек сам па сабе. Адзін з тых людзей, хто з’яўляецца прыкладам для новага пакалення беларусаў”, – так пісаў пра яго старшыня БХД Павал Севярынец.
Таксама вядома, што ён, будучы за кратамі, запрашаў да сябе каталіцкага святара, каб выказаць свае грахі і паяднацца з Хрыстом.