Менавіта так называецца час ад свята Трох Каралёў да Папяльцовай серады. Гэта час гучнай забавы, танцаў і маскарадаў. Час, калі можна ўдосталь навесяліцца перад Вялікім пастом.

У гэтым годзе мы вырашылі ладзіць забаву разам і прыгатавалі адпаведную праграму. Будуць беларускія традыцыйныя танцы, жывы гук і гульні. Абяцаем вясёлы вечар!

З сабой пажадана прынесці штосьці да сумеснага пачастунка і добры настрой.

Калі? — 18 лютага (субота) а 18:00
Дзе? — Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)