
Хвала Хрысту! 🙌
Аб’явы на 05.02 — 11.02
▪️У суботу 11 лютага адбудзецца пахавальная святая Імша за загінулага ва Украіне беларуса Эдуарда Лобава. Пачатак а 13:00 у верхнім касцёле.
▪️18 лютага (субота) запрашаем на запусты — апошнія дні вясёлай забавы перад вялікім пастом. Мерапрыемства адбудзецца ў Музеі вольнай Беларусі а 18 гадзіне. Праграму падрыхтуе Школа традыцыйнай культуры. Будзе весела, абавязкова прыходзьце!
▪️На гэтым тыдні:
Імша ў панядзелак а 18:00. Пасля Імшы — катэхеза для моладзі з кс.Яўгенам.
Імша ў чацвер а 18.00. Пасля — біблійнае спатканне з кс. Вячаславам.
Жадаем добрага тыдня!
З Богам!