Спеўны Уікэнд: Праслаўленне – гэта два дні спявання твораў Паўліны Гардзіенкі, РЫБЫ, Алесі Унукоўскай, TGD і іншых хрысціянскіх аўтараў. Усё пад пільным вокам выдатных вакальных трэнераў.
18-19 кастрычніка 2025 г.
Варшава, ul. Żuromińska, 2
Гэта ініцыятыва па развіццю беларускай хрысціянскай музычнай супольнасці.
Першыя дзве сустрэчы адбыліся у верасні 2024 году і сёлета ў красавіку.
Падчас Уікэнда мы вучым новыя творы, працуем над галасамі і будуем супольнасць.
18-19 кастрычніка 2025 мы засяродзімся на праслаўленні і сучасных хрысціянскіх хітах.
вакалістка і выкладчыца вакала. Выступае з філарманічнымі аркестрамі і джазавымі бэндамі. Спявала ў гродзенскім гурце OPEN у складзе якога выпусціла аўтарскі альбом «Збаўлены я Табой». Вядзе ўласную вакальную школу Sab Voice Lab у Варшаве і Лодзі.
Вакалістка, выкладчыца вакала і арганістка. Удзельніца шэрагу музычных праектаў.
стваральнік гурта Znak Stop, стваральнік і дырэктар фестывалю Laudato Si, удзельнік шэрагу музычных праектаў.
спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, заснавальнік руху «Спеўны Сход». Праводзіць групавыя афлайн і анлайн-заняткі па спевах і раскрыцці прыроднага голасу, ладзіць канцэрты ў Еўропе і Амерыцы.
душпастыр беларусаў у Варшаве, доктар тэалогіі. Духоўны кіраўнік і заснавальнік Спеўнага Уікенда.
Ёсць пытанні? У нас ёсць адказы!
На вашае пытанне тут няма адказу? Звяжыцеся з намі!
Ставіць галасы і вучыць спевам будуць прафесійныя вакалісткі Крысціна Бурак і Сабіна Дзякун.
У плане сустрэчы Святая Імша, заняткі па спеву, лекцыя ад кс. Яўгена, малітва, час на размовы і кава-паўзы, а таксама творчы майстар-клас з Сяржуком Доўгушавым.
Так, запрашаем! З інструменталістамі будзе займацца Андрэй Лугін, прафесійны музыка. Пазначцеся ў адмысловай графе ў форме запісу.
Уікэнд гэта не камерцыйная ініцыятыва. Большасць рэчаў робяцца валанцёрамі і летуценнікамі. Аднак ёсць рэчы якія ўсё-такі патрабуюць фінансаў. Удзел у Уікэндзе каштуе 200 зл.
Так. Арганізатары падрыхтуюць начлег тым, каму ён патрэбны. Пры рэгістрацыі неабходна гэта пазначыць. Кошт адной ночы - 60 зл.
Канешне! Для ўдзельнікаў прадугледжана харчаванне (абед і вячэра ў першы дзень, абед у другі дзень і кава-паўзы на працягу ўсёй сустрэчы)
Так. Мы стараемся каб фінансавыя клопаты не былі перашкодай для ўдзелу. У форме запісу можна выбраць адмысловую опцыю і прыняць удзел за палову кошту.
ТАК! Для ўдзелу ў Спеўным уікэндзе неабавязкова ведаць ноты. Жадання спяваць дастаткова!
Уверсе старонкі ёсць гугл-форма. Запіс на мерапрыемства праз яе абавязковы.
18-19 кастрычніка 2025 г. (субота і нядзеля)
Варшава, ul. Żuromińska 2
Субота, 18-га кастрычніка
08.30 – 09.00 рэгістрацыя
09.00-09.15 ранішняя малітва
09.15 – 11.15 спевы на галасы
11.15 – 11.35 кава-паўза
11.35 – супольнае фота
11.45 – 12.20 лекцыя “Як добра разумець спеў праслаўлення?” (кс. Яўген Вінтоў)
12.20 – 13.30 абед
13.30 – 15.00 спевы на галасы
15.00 – 15.30 кава паўза
15.30 – 17.00 спевы на галасы
17.10 – св. Імша
18.00-18.30 - праслаўленне
18.40 – вячэра
19.30-21.00 майстар клас ад Сяржука Доўгушава
Нядзеля, 16-га сакавіка
09.00 – падрыхтоўка да св. Імшы – паўтор усяго матэрыяла
10.30 – св. Імша
11.30-12.00 — праслаўленне
12.00 – заключны абед і завяршэнне Спеўнага Ўікенду
кс. Яўген +48794608310
Андрэй +48517283093
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы