З’езд беларусаў замежжа – гэта мерапрыемства, якое яднае хрысціян з усёй Польшчы і дапамагае трымацца разам і развіваць душпастырствы беларусаў.
Першы з’езд адбыўся тры гады таму ў Варшаве.
Сёлета нас прымае
Познань, 29-31 мая 2026








Мэта нашай сустрэчы – дзяленне невялікім, але ўжо шматгадовым досведам будавання душпастырстваў беларусаў і прымяненне яго ў нашай будучай дзейнасці. Будзем дзяліцца ідэямі, натхненнем і падтрымкай.
З Божай дапамогай, і толькі
дзякуючы ёй, ужо адбываецца тое, чаго ніколі не было ў гісторыі – штонядзелю ў васьмі найвялікшых гарадах Польшчы цэлебруюцца св. Імшы на беларускай мове.
Тысячы нашых суайчыннікаў маюць доступ да сакрамэнтаў на роднай мове. Слава Богу за гэта!
Сустрэча дапаможа знайсці аднадумцаў і далучыцца да развіцця супольнасці ў вашым горадзе.
На з’езд запрашаем усіх, незалежна ад веравызнання.
Адказны каардынатар; прадстаўніца душпастырства беларусаў у Познані
Душпастыр супольнасці беларусаў-каталікоў у Познані; доктар тэалогіі; у мінулым супрацоўнік каталіцкіх выданняў у Polskie Radio i TVP
стваральнік гурта Znak Stop, стваральнік і дырэктар фестывалю Laudato Si, удзельнік шэрагу музычных праектаў.
Арганізатар з’ездаў беларусаў замежжа і пілігрымкі беларусаў замежжа; валанцёр шматлікіх праектаў; шматдзетны бацька
Ёсць пытанні? У нас ёсць адказы!
На вашае пытанне тут няма адказу? Звяжыцеся з намі!
Кошт: з начлегам — 200 злотых, без — 100 злотых.
Так, кошт удзелу з начлегам — 200 злотых.
Так, харчаванне ўключана.
Калі ў вас складаная фінансавая сітуацыя, пазначце ўнізе формы для запісу "патрабую дапамогі"
На канцэрт запрашаем усіх жадаючых. Адрас: Dominikańska 8, 61-762 Poznań
Galeria Jezuitów
На з’езд запрашаем усіх, незалежна ад веравызнання.
Уверсе старонкі ёсць гугл-форма. Запіс на мерапрыемства праз яе абавязковы.
29 мая — пачатак з'езду, св. Імша, знаёмства
30 мая — асноўны працоўны дзень. Дыскусіі, даклады, малітва, экскурсія па касцёлу езуітаў, канцэрт.
31 мая — падсумаванне, імша, экскурсія па месцах ў Познані, звязаныя з беларусамі.
Алена Клігус @BelPlDe + 48575695624
— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.
© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы