Сакрамэнты — гэта бачныя і дзейсныя знакі ласкі, устаноўленыя Хрыстом і даручаныя Касцёлу, праз якія нам удзяляецца Божае жыццё (ККК, 1131).
Іх сем: хрост, канфірмацыя, Эўхарыстыя, пакаянне, намашчэнне хворых, пасвячэнне, сужэнства.
У душпастырстве існуе магчымасць прыняцця некаторых з іх (увага! Некаторыя – па папярэдняй дамоўленнасці).
Хрост
“Хрост — гэта фундамент усяго хрысціянскага жыцця. Гэта першы з сакрамэнтаў, што з’яўляецца брамай, якая дазваляе Хрысту Пану пасяліцца ў нас, а нам — паглыбіцца ў нашага Настаўніка” – Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 11 красавіка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане
![Chrzest Święty - czy może się odbyć, czy trzeba odwołać chrzciny? [KORONAWIRUS] | Radio ZET](https://gfx.radiozet.pl/var/radiozet/storage/images/co-gdzie-kiedy-jak/chrzest-swiety-czy-moze-sie-odbyc-czy-trzeba-odwolac-chrzciny-koronawirus/9594752-1-pol-PL/Chrzest-Swiety-czy-moze-sie-odbyc-czy-trzeba-odwolac-chrzciny-z-powodu-koronawirusa_article.jpg)
Па дамоўленнасці са святаром можна падрыхтавацца да прыняцця сакрамэнту хроста дзіцяці ці даросламу.
Эўхарыстыя
Эўхарыстыя – гэта ахвяра Цела і Крыві Пана Езуса, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення (ККК, 1323, 1409). Езус устанавіў яе ў Вялікі чацвер, калі цэлебраў Апошнюю Вячэру з апосталамі.

Святая Імша цэлебруецца ў душпастырстве кожную надзелю і ўрачыстасці а 11.30 і 18.00 у парафіі Св. Аляксандра ў Варшаве. Акрамя гэтага, тут можна знайсці інфармацыю аб цэлебрацыі Эўхарыстыі на беларускай мове ў іншых гарадах Польшчы.
Пакаянне
Прабачэнне грахоў, учыненых пасля сакрамэнту хросту, здзяйсняецца падчас сакрамэнту споведзі (ККК, 1486). Для адпушчэння грахоў павінны быць споўнены 5 умоваў: рахунак сумлення, жаль за грахі, цвёрдае пастанаўленне выправіцца, шчырая споведзь, вызначэнне прызначанай пакуты.

У душпастырстве да сакрамэнту пакаяння можна прыступіць за мінімум поўгадзіны перад кожнай святой Імшой.
Сужэнства
Ствараючы мужчыну і жанчыну, Бог паклікаў іх да глыбокай еднасці жыцця ў сужэнстве і да ўзаемнай любові.
Сакрамэнт сужэнства стварае паміж сужэнцамі вечныя і выключныя повязі. Сам Бог замацоўвае сужэнскую згоду. Таму сужэнства, заключанае і здзейсненае паміж ахрышчанымі, ніколі не можа быць скасавана. Больш за тое, гэты сакрамэнт дае сужэнцам неабходную ласку для дасягнення святасці ў сужэнскім жыцці, для адказнага прыняцця дзяцей і іх выхавання (ККК, 1638-1642).

Ахвотныя прыступіць да сакрамэнту сужэнства, павінны дамовіцца са святаром на сустрэчу і прайсці курс падрыхтоўкі.