Прадстаўнікі душпастырства беларусаў Варшавы сустрэліся з кардыналам Казімірам Нычам

Вернікі разам з душпастырамі распавялі пра развіццё супольнасці і выклікі. Дэлегацыя ад імя беларусаў-каталікоў Варшавы падзякавала варшаўскаму мітрапаліту за датыхчасовую падтрымку. Кардынал Ныч, у сваю чаргу, запэўніў беларусаў у сваёй прыхільнасці ў развіцці іх душпастырства.