У пятніцу, 25-га сакавіка, мы далучыліся да малітоўнага акту ініцыяванага папам Францішкам. Таксама пасля прысвячэння адбыўся Крыжовы Шлях і св. Імша за Беларусь з нагоды 104-й гадавіны абвяшчэння БНР. Супольнасць дзякавала Богу за Айчыну і наш народ.

Таксама пасля Літургіі вернікі сабраліся ў парафіяльным доме — была супольная гарбата, канцэрт гурта Знак стоп і размова.