У гэту нядзелю, 3-га красавіка, у парафіі св. Аляксандра студэнты музычнага універсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна гралі ў падтрымку уцекачоў з Украіны.

Сярод выканаўцаў была таксама Яна Рэчкіна — прадстаўніца беларускай каталіцкай супольнасці ў Варшаве.


Яна паходзіць з Берасця. Там скончыла музычны каледж па класе фартэпіяна, а цяпер вучыцца ва універсітэце ім. Шапэна на трэцім курсе па класе арганаў.