16 чэрвеня ва Ўрачыстасць Цела і Крыві Езуса беларусы прынялі ўдзел у Святой Імшы ў парафіі Збавіцеля, а пасля вырушылі ў Эўхарыстычную працэсію да парафіі св. Аляксандра.

У гэтым годзе група беларусаў была больш лічнай, чым звычайна і была відочная дзякуючы нацыянальнай сімволіцы і вопратцы. Адно з Евангелляў, якое традыцыйна чытаецца падчас працэсіі, гучала з вуснаў кс. Вячаслава на вуліцах Варшавы на беларускай мове.