Яшчэ раз усім дзякуем за прысутнасць на св. Імшы ў інтэнцыі спачылага Станіслава Шушкевіча. Быў поўны касцёл. Дзякуем Богу за дар гэтага чалавека і яго справаў.

У нашым касцёле маёвае па чацвяргах у 18.00. Будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта, літанія і св. Імша. Запрашаем! Таксама ёсць магчымасць споведзі.

У наступную суботу 14-га мая, у 13.30 у верхнім касцёле адбудзецца канцэрт Вольнага Хору “Малітва за Украіну». Запрашаем!

Як заўжды нагадваем пра онлайн катэхэзы і ружанец з кс. Яўгенам.

Таксама беларусы-каталікі Польшчы прапаноўваюць арганізаваць пешую пілігрымку беларусаў у Польшчы. Калі б хтосьці хацеў далучыцца да арганізацыі — пішыце.

Усім добрага тыдня!