Хвала Хрысту!

Сябры, мы вырашылі арганізаваць групку нашых парафіянаў, якія б хацелі развіваць душпастырства беларусаў каталікоў у Варшаве. Разам з кс. Вячаславам і кс. Яўгенам мы зможам арганізоўваць жыццё супольнасці, ладзіць падзеі, вырашаць бягучыя пытанні.

Запрашаем усіх ахвотных.

Сустрэчы Рады будуць адбывацца раз на месяц — на іх будуць вызначацца планы і прыярытэты. Кожны, па сваіх магчымасцях, зможа унесці штосьці ў агульную справу.

Усіх ахвочых да гэтай справы просім запоўніць кароткую форму па спасылцы