— На мінулым тыдні адбылося першае спатканне рады душпастырства. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у сустрэчы

— У наступную нядзелю 4 верасня а 11.30 адбудзецца Імша ў інтэнцыі дзяцей, якія распачынаюць новы навучальны год. Пасля Імшы — бласлаўленне для дзяцей і асвячэнне школьных прыладаў

— Кожную трэцюю нядзелю месяца будзе Імша для дзяцей. Першая — 18 верасня. А 10:50 запрашаем дзяцей на катэхэзу, пасля — на сумесную Літургію. 

— У будні плануецца Імша па наступных днях: 

Панядзелак а 18:00, пасля — а 19 катэхеза, якую будзе праводзіць кс. Яўген

Чацвер а 18 Імша, а 19 — Біблійнае кола з кс. Вячаславам 

Сустрэчы пачнуцца з наступнага тыдня. Г.зн. першыя катэхэзы і св. Імшы адбудуцца 5-га і 8-га верасня.

—  Кожную нядзелю а 17.30 у нашай капліцы будзе ружанец.