Сустрэчу правёў кс. Яўген Вінтаў

Тэмай сёлетняга велікапоснага засяроджання была святая Сям’я. Удзельнікі мелі час на супольную малітву, размову, канферэнцыі кс. Яўгена і Эўхарыстыю.


Як зазначыла адна з удзельніц мерапрыемства, “гэта быў добры час, час сустрэчы з Богам і з бліжнім, час малітвы, размовы. Час, калі мы паставілі сваё штодзённае жыццё і яго шалёны рытм на «стоп» і паслухалі Таго, Які прамаўляе да сэрцаў у цішыні”.