Мы маліліся разам з польскай і украінскай супольнасцямі. Першае чытанне было па-беларуску, другое па-украінску. Казанне прамовіў наш кс. Вячаслаў Барок па-польску і па-беларуску.

Таксама падчас Літургіі адбыўся абрад амывання ног. Сёлета пробашч парафіі св. Аляксандра кс. Міраслаў Яворскі амыў ногі чатыром беларусам, палякам і украінцам.


Трывае адарацыя Найсвяцейшага ў цямніцы. Сёлета адным з галоўных яе элементаў з’яўляюцца назвы украінскіх гарадоў якія найбольш пацярпелі падчас трываючай расійскай агрэсіі.


Нагадваем, што сёння Літургія Вялікай пятніцы ў 18.00 у ніжнім касцёле. Заўтра Пасхальная Літургія ў 21.30 у верхнім касцёле. Усіх запрашаем.