Аб’явы на гэты тыдзень:

Наступная нядзеля — Вербная нядзеля. Святыя Імшы традыцыйна а 11:30 і 18:00. Перад кожнай Імшой можна будзе набыць вербы.

Прыгадваем, што наступная нядзеля — першая нядзеля месяца. Імша а 11:30 з удзелам дзяцей, пасля — катэхеза.

9 красавіка — урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. У нядзелю і велікодны панядзелак Святыя Імшы а 11:30 і 18:00.

15 красавіка ў Варшаве адбудзецца з’езд беларусаў замежжа. Трывае запіс, усе падрабязнасці на нашым зайце і ў замацаваных.

17 красавіка ў нас адбудзецца сустрэча з Андрусём Такіндангам.

Па нядзелях на 11 гадзіну запрашаем хлопцаў і мужчын, якія хочуць быць міністрантамі. Адказны за міністрантаў будзе чакаць у закрыстыі.

На гэтым тыдні:
Панядзелак 27.03 — Імша а 18.00. Пасля Імшы — катэхеза з кс.Яўгенам.
Чацвер 30.03 — Імша а 18.00. Пасля Імшы — біблiйнае спатканне з кс. Вячаславам.
Пятніца 31.03 -Крыжовы шлях а 18.00, пасля — Імша.

Жадаем добрага тыдня! з Богам!