1. Ва аўторак 23 мая адбудзецца чарговае паседжанне Рады. Пачатак Святой Імшой а 18:00. Далучыцца можа кожны жадаючы.
  2. Вечаровая Святая Імша ў кожную чацвёртую нядзелю месяца будзе адпраўляцца ў інтэнцыі нашай Айчыны. Першая адбудзецца ўжо ў наступную нядзелю — 28 мая. А 17:00 ружанец, а 18:00 — Святая Імша.
  3. Унаступную нядзелю, 28 мая, пасля ранішняй Імшы беларуская мастачка Надзя Бука правядзе майстар-клас па маляванню «Кветка для Марыі». Ахвяраванне за ўдзел — 80 зл. Абавязковы запіс у Ліліі +48 574085367
  4. Прыгадваемся пра пілігрымкі:
    Пешая пілігрымка Варшава-Кодэнь-Кастамлоты 22-29 ліпеня. Трывае запіс.
    Пілігрымка ў Карлсберг (Германія) з рухам Святло-Жыццё 2-5 чэрвеня. Падрабязнасці ў кс. Вячаслава
  5. На гэтым тыдні:
    Панядзелак: Маёвае набажэнства а 18:00, Святая Імша і моладзевая катэхеза з кс. Яўгенам у парафіяльным доме.
    Чацвер: Маёвае набажэнства а 18:00, Святая Імша, біблійнае кола з кс. Вячаславам.