Аб’явы 19.02-26.02:

▫️Серада 22 лютага — Папялец — пачатак Вялікага посту. Святая Імша а 18 гадзіне.

▫️Таксама ў сераду пасля Імшы адбудзецца чарговае паседжанне рады душпастырства. Запрашаем ахвотных.

▫️У часе Вялікага посту па пятніцах на 18:00 запрашаем на набажэнства Крыжовага шляху. Пасля будзе Святая Імша. На гэтым тыдні разважанні Крыжовай дарогі будуць паводле Дануты Бічэль.

▫️У пятніцу а 19:45 у парафіі св.Фаўстыны, дзе нясе паслугу кс.Яўген, адбудзецца польска-беларускае праслаўленне з заступніцкай малітвай. Запрашаем прыняць удзел

▫️У наступную нядзелю — 26 лютага — Святая Імша а 11:30 будзе за Эдуарда Лобава ў 30 дзень пасля смерці.

▫️Прыгадваем, што 15 красавіка ў Варшаве адбудзецца з’езд беларусаў-каталікоў замежжа. Плануецца цікавая праграмма, а сам з’езд — гэта добрая нагода, каб пазнаёміцца і разам унесці ўклад у развіццё супольнасцей. Просім ужо запісвацца праз электронную форму, каб арганізатары загаддзя маглі разлічваць колькасць удзельнікаў.

▫️Прыгадваем таксама аб магчымасці споведзі перад кожнай імшой.

▫️На гэтым тыдні:

Імша ў панядзелак — 20.02 а 18. Пасля — катэхэза з кс. Яўгенам.

Імша ў чацвер — 23.02 а 18. Пасля — біблійнае спатканне з кс.Вячаславам.

Жадаем добрага тыдня!