Аб’явы на гэты тыдзень:

▪️На гэтым тыдні (17-19 сакавіка) адбудуцца рэкалекцыі. Правядзе іх для нас кс.Андрэй Лысы, хрыстусовец. Тэма: “Пра споведзь інакш, па-даросламу”

▪️У суботу 18 сакавіка адбудзецца дзень засяроджання, які таксама правядзе кс. Андрэй Лысы. У праграме канферэнцыі, споведзь, Святая Імша. Пачатак а 9 гадзіне. Запрашаем у першую чаргу тых, хто не зможа прыняць удзел у трох днях рэкалекцый. Падрабязны план у сац.сетках і на сайце

▪️15 сакавіка а 19 гадзіне ў парафіяльным доме адбудзецца чарговая сустрэча хрысціян-беларусаў розных канфесій. Тэма: “Хрысціянства & вайна, пратэсты, палітыка”.

▪️19 сакавіка — нядзеля — катэхэза для дзяцей а 10:50, Святая Імша — а 11:30.

▪️ 19 сакавіка адбудзецца сустрэча сямей. Пачатак а 14:15 у кляштары сясцёр-назарэтанак (Czerniakowska 127)

▪️19 сакавіка чарговы арганны канцэрт. Выступоўца Яна Рэчкіна. Пачатак а 15 гадзіне ў верхнім касцёле.

▪️25 сакавіка — Дзень Волі. Будзе Святая Імша з малітвай за Беларусь. Падрябязнасці пазней.

▪️15 красавіка ў Варшаве адбудзецца сустрэча беларусаў замежжа. Падрябязная інфармацыя ў нашых сац.сетках і на нашым сайце. Абавязвае рэгістрацыя

▪️На гэтым тыдні:
Панядзелак — Святая Імша а 18:00, пасля катэхэза з кс. Яўгенам
Чацвер — Святая Імша в 18:00, пасля — біблійнае кола з кс. Вячаславам
Пятніца — Крыжовы шлях а 18:00, пасля — Святая Імша