З гэтага тыдня ў нашай супольнасці будуць адбывацца св. Імшы ў буднія дні — панядзелак і чацвер у 18.00.

Таксама з гэтага тыдня пачынаем катэхэзы. Панядзелак — сустрэчы з кс. Яўгенам Вінтаў у 19.00 у парафіяльным доме. У чацвер біблійны гурток з кс. Вячаславам Барком таксама ў 19.00.

У наступную нядзелю св. Імшы як звычайна ў 11.30 і 18.00. Ружанец у 17.30.

У трэцюю нядзелю, 18-га верасня, адбудзецца св. Імша для дзяцей і катэхэза. Запрашаем на катэхэзу ў 10.50 у залю ля капліцы, а пасля занятку на св. Імшу ў 11.30. Падчас Імшы будуць дзіцячыя спевы і казанне для дзяцей. Ужо сёння запрашаем і просім пераказваць гэтую інфармацыю сябрам і знаёмым.