Сёння хочам нагадаць і распавесці пра інтэнцыі на Святую Імшу, аб якіх можна дамовіцца са святаром.

  1. Інтэнцыі можна замаўляць не толькі з просьбай аб чымсці, а таксама з падзякай, напрыклад, за гадавіну шлюбу або нараджэння дзіцяці (інтэнцыі штодзённасці).
  2. Чаму важна інтэнцыя?
    Малітва з вашай інтэнцыяй будзе большая, калі іншыя вернікі, якія прысутнічаюць на гэтай Імшы, таксама просяць маліцца ў гэтай інтэнцыі. Бо мы ведаем: дзе двое ці трое сабраліся і моляцца ў адной інтэнцыі, там знаходзіцца і Дух Святы.
  3. І фармальныя справы. Дні калі вы можаце замовіць інтэнцыю ў нашай супольнасці:

Панядзелак — 18.00
Чацвер — 18.00
Нядзеля — 11.30 і 18.00.

Інфармацыю пра тое, якія дні вольныя для інтэнцыі, мы будзем абнаўляць у нашым інстаграм: @catholicby.warszawa