На пачатак ліпеня агульная колькасць ахвяраванняў склала 2 554 злотых.
З іх выдадзена ўжо 1 090 злотых:
798 зл — на трыбулярый і ўсё неабходнае для каджэння. Ад пачатку чэрвеня ўжо карыстаемся сваім.
292 зл — на спеўнікі. Перад кожнай Святой Імшой можна ўзяць сабе адзін (яны ляжаць перад прэзбітэрыям з правага боку), а на табліцы будуць напісаны нумары спеваў, якія будуць спявацца падчас Літургіі.
Пазасталося 1 464 злотых. Частка з іх будзе накіравана на наступныя ініцыятывы супольнасці, адна з якіх — пілігрымка ў Кастамлоты.
Дзякуем усім за ахвяраванні!