На мінулым тыдні адбылося паседжанне Рады душпастырства.

Праслухалі фінансавую справаздачу і што было зроблена за мінулы месяц. Найважнейшым стаў абраз Маці Божай Будслаўскай, намаляваны Эдуардам Галуставым.

Акрамя гэтага, адбылася чарговая Імша за Айчыну і лекцыя «Жаночы род», пачалі падаваць звесткі пра свабодныя інтэнцыі на Святыя Імшы. Увесь час трывала падрыхтоўка да пешай пілігрымкі Варшава — Кастамлоты.

Распачалі абмяркоўваць новы катэхетычны год, між іншым катэхезу для дзетак, рэкалекцыі і іншыя сустрэчы для нашай супольнасці.

Наступнае паседжанне Рады адбудзецца ў жніўні, сачыце за аб’явамі і далучайцеся пры жаданні!